У Мінску надрукавалі ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны»

У Мінску надрукавалі ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны»
Выдавецтва «Тэхналогія» прэзентуе ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны», якая ўпершыню паўстае перад чытачом пад адной вокладкай.

Выдавецтва «Тэхналогія» прэзентуе ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны», якая ўпершыню паўстае перад чытачом пад адной вокладкай.

Укладальнік выдання Алесь Бразгуноў падрыхтаваў тэксты ў сучаснай графічнай адаптацыі, узнавіў прадмовы і пасляслоўі асветніка.

У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі.

У дадатках змешчаны выяўленыя ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522) і «Апостале» (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Скарынам не пацверджана.

Кошт выдання: 280 руб. Заказаць можна тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться