У Беларусі заблакіравалі сайт інтэрнэт-бібліятэкі беларускай літаратуры Kamunikat.org. Доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.
Пры спробе адкрыць сайт у Беларусі на экране з’яўляецца паведамленне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на аснове рашэння Міністэрства інфармацыі.
З-за мяжы сайт адкрываецца без праблем.
Kamunikat.оrg – гэта найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры, у ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыякніг.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.