У сераду, 25 кастрычніка, у лекторыі «ФРЭСКІ» адбудзецца лекцыя пра шэдэўры беларускай культуры, назаўжды страчаныя ў часы сусветнай вайны, – драўляныя сінагогі.
Дзіўныя драўляныя сінагогі, якія ўзніклі ў XVII-XVIII ст. на землях былой Рэчы Паспалітай, былі назаўжды страчаны ў часы сусветнай вайны. Гэты ўнікальны феномен драўлянага дойлідства застаўся толькі на рэдкіх фота, якія можна будзе ўбачыць падчас лекцыі, а таксама даведацца пра архітэктурныя асаблівасці драўляных сінагог і вызначыць рысы сінагагальнай архітэктуры, якія захаваліся ў сучасных беларускіх драўляных пабудовах самага рознага прызначэння.
Лектар: музейшчык, супрацоўнік беларускага Музея народнай архітэктуры i побыту (в. Азярцо) Ігар Іваноў.
Калі: 25 кастрычніка (серада), 18:30.
Дзе: лекторый «ФРЭСКІ» (вул. Кісялёва, 38).
Як трапіць: уваход – 10 руб., неабходна зарэгістравацца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.