Новости За день
CityDog.io

Віншуем: гурт Shuma выйграў міжнародную прэмію

Віншуем: гурт Shuma выйграў міжнародную прэмію
Учора ў Санкт-Пецярбургу адбылася цырымонія ўручэння прэміі Сяргея Курохіна за 2018 год. У ганаровай намінацыі “Этна-механіка” выйграў беларускі гурт Shuma. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Кірыл Рэйн.

Што гэта за прэмія?

Міжнародную прэмію ў галіне сучаснага мастацтва імя Сяргея Курохіна заснавалі ў 2009 годзе. Сваімі галоўнымі задачамі прэмія называе выяўленне і падтрымку перспектыўных мастакоў, куратараў і музыкаў, павышэнне статусу айчыннага мастацтва і яго інтэграцыю ў міжнародную культурную сераду.

Прэмія падтрымлівае з’яўленне новых мультымедыйных жанраў у галіне сучаснага мастацтва, сучаснай музыкі і сцэнічных мастацтваў.

Гурт Shuma: хто яны?

Гурт стварылі ў 2011 годзе. Салістка калектыву, Руся (Марына) Шукюрава, нарадзілася ў 1980-м на Палессі, атрымала філалагічную адукацыю – настаўніцы беларускай і англійскай моў, а таксама вучылася ў ЕГУ.

Дэбютны альбом пад назвай “Жніво” гурт выпусціў у 2015-м. Тады ж музычныя крытыкі expert.by прызналі запіс лепшай пласцінкай сярод усіх, якія выйшлі ў Беларусі. Другі альбом пад назвай “Сонца” выйшаў ў 2016 годзе.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter