Учора ў Санкт-Пецярбургу адбылася цырымонія ўручэння прэміі Сяргея Курохіна за 2018 год. У ганаровай намінацыі “Этна-механіка” выйграў беларускі гурт Shuma. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Кірыл Рэйн.
Што гэта за прэмія?
Міжнародную прэмію ў галіне сучаснага мастацтва імя Сяргея Курохіна заснавалі ў 2009 годзе. Сваімі галоўнымі задачамі прэмія называе выяўленне і падтрымку перспектыўных мастакоў, куратараў і музыкаў, павышэнне статусу айчыннага мастацтва і яго інтэграцыю ў міжнародную культурную сераду.
Прэмія падтрымлівае з’яўленне новых мультымедыйных жанраў у галіне сучаснага мастацтва, сучаснай музыкі і сцэнічных мастацтваў.
Гурт Shuma: хто яны?
Гурт стварылі ў 2011 годзе. Салістка калектыву, Руся (Марына) Шукюрава, нарадзілася ў 1980-м на Палессі, атрымала філалагічную адукацыю – настаўніцы беларускай і англійскай моў, а таксама вучылася ў ЕГУ.
Дэбютны альбом пад назвай “Жніво” гурт выпусціў у 2015-м. Тады ж музычныя крытыкі expert.by прызналі запіс лепшай пласцінкай сярод усіх, якія выйшлі ў Беларусі. Другі альбом пад назвай “Сонца” выйшаў ў 2016 годзе.
В 2015 году вокзал звучит голосом Руси? Лучшие люди города: девушка, чьим голосом «разговаривает» железнодорожный вокзал
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.