«Беларуская школа ў Варшаве» шукае патронаў, каб сабраныя сродкі далі магчымасць наняць патрэбных спецыялістаў і запусціць новыя прадукты. Тут падрабязнасці, як можна падтрымаць праект.
Што за школа
«Беларуская школа ў Варшаве» – адзін з самых амбітных і прафесійных беларускіх праектаў у сферы школьнай адукацыі за мяжой, які паўстаў у 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей у замежжы.
Школа мае філіялы – афлайн-пляцоўкі ў чатырох гарадах Польшчы. Таксама працуе анлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі. У школе 22 настаўнікі і каля 200 вучняў.
Цяпер школа стаіць перад новым выпрабаваннем – зарэгістравацца, пашырыць сваю дзейнасць і паўнавартасна запусціць платныя курсы па розных кірунках, каб выйсці на самаакупальнасць.
Як дапамагчы
Праекту неабходна надзейнае кола патронаў – асоб, якія цягам года падтрымлівалі б ініцыятыву фінансава, каб наняць патрэбных спецыялістаў і запусціць новыя прадукты.
Для гэтага школа арганізавала для будучых патронаў фармат падтрымкі ў выглядзе падпіскі з наступнымі тарыфамі: 40 (≈ 9,5 еўра), 80 (≈ 19 еўра) альбо 150 (≈ 35 еўра) злотых на 9 месяцаў. Падрабязнасці ў сацсетках школы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.