Новы прыпынак грамадскага транспарту з’явіўся на праспекце Ракасоўскага паміж «Шэпічамі» і ўніверсамам «Серабранка». Але пакуль што з ім не ўсё так проста.
Што варта ведаць пра новы прыпынак?
Прыпынак называецца «Праспект Ракасоўскага, 55» і размешчаны каля заезду да школы №19, школы №139 і факультэта права эканамічнага ўніверсітэта. Тут спыняюцца амаль тыя ж маршруты, што і на папярэднім прыпынку «Шэпічы» (акрамя хуткасных аўтобусаў №82С і 183С):
- аўтобус №127;
- тралейбусы №19, 20, 24, 30, 36, 41, 41Д, 49.
Раней мясцовыя жыхары прасілі арганізаваць дадатковы прыпынак між «Шэпічамі» і ўніверсамам «Серабранка».
А што не так?
На новым прыпынку ўсталявалі павільён, але яму пакуль бракуе сядзення и шклення. У выніку пасажырам даводзіцца ставіць свае рэчы наўпрост на зямлю.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2020/02_february/06_20245/02_3.jpeg)
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: CityDog.by.