МАРГ прапануе беларусам кожную пятніцу размаўляць па-беларуску. Вось у якім фармаце

Сёння, 11 снежня, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвясціла акцыю «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Ініцыятыва заклікае беларусаў раз на тыдзень падтрымліваць айчынную прадукцыю і больш ужываць беларускую мову і культуру ў паўсядзённым жыцці.

Сёння, 11 снежня, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвясціла акцыю «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Ініцыятыва заклікае беларусаў раз на тыдзень падтрымліваць айчынную прадукцыю і больш ужываць беларускую мову і культуру ў паўсядзённым жыцці.

Як паведаміла ведамства, акцыя ў першую чаргу накіравана на павелічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку. Але яна закранае і іншыя сферы: беларусам прапануюць па пятніцах не толькі купляць мясцовыя прадукты, але і апранаць адзенне і абутак айчыннай вытворчасці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.

Праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё».

Інфармацыя пра тое, як будзе праходзіць праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё». Скрыншот: @belpresscenter, YouTube.com.

Пра старт акцыі паведаміў намеснік міністра Алег Дзікун. Ён выступіў у Нацыянальным прэс-цэнтры сёння, 11 снежня.

Па задумцы МАРГ, у пятніцу вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць прапаноўваць скідкі на беларускія тавары. Пакупнікам прапануюць далучацца да ініцыятывы, выбіраючы беларускае і дзелячыся сваімі пакупкамі ў сацсетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Далучыцца да акцыі можна ўжо заўтра, 12 снежня.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Крута! У папулярным анлайн-перакладчыку з’явілася беларуская мова
За день
Лічыце, што беларуская мова неактуальная? Тады вам варта прыйсці на гэту сустрэчу
За день
«Беларуская мова ўзмацняе тэрапеўтычны эфект». Псіхолагі – пра тое, чаму пачалі кансультаваць кліентаў па-беларуску і як мова ўплывае на тэрапію
Пора к психологу
поделиться