Новости За день
CityDog.io

RIP: памёр класік беларускай паэзіі Анатоль Вярцінскі. Яму было 90 гадоў

RIP: памёр класік беларускай паэзіі Анатоль Вярцінскі. Яму было 90 гадоў
Сёння стала вядома, што памёр класік беларускай паэзіі, перакладчык, палітык і грамадскі дзеяч Анатоль Вярцінскі.

Сёння стала вядома, што памёр класік беларускай паэзіі, перакладчык, палітык і грамадскі дзеяч Анатоль Вярцінскі.

Вершы і паэмы Вярцінскага вывучалі ў школах і ўніверстітэтах, ён выдаў 9 зборнікаў паэзіі, прозы і публіцыстыкі: «Жанчына. Мужчына. Каханне» (2003), «Любоў адкрывае скарбы» (2000), «Трывожны досвітак» (1994), «Хлопчык глядзіць» (1992), «Нью-Ёркская сірэна» (1987) і іншыя.

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Каб светла-залатую яго ніць віць і далей», – напісаў некалі паэт.

Спадар Анатоль нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў журфак БДУ, працаваў у розных рэдакцыях. У 1986–1990 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», якая ўпершыню надрукавала вялікі артыкул Зянона Пазняка пра масавыя расстрэлы ў Курапатах. У 1990–1995 гадах Вярцінскі быў дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі і быў вядомы сваімі дэмакратычнымі поглядамі.

У савецкія часы Анатоль Вярцінскі стаў лаўрэатам Дзяржпрэміі БССР за кнігу «Нью-Ёркская сірэна», у 2010-м атрымаў прэмію «Залаты апостраф», а ў 2019 годзе атрымаў медаль «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter