Выдавецтва «Янушкевіч» у сваім інстаграме аб’явіла пачатак разагрэву да вялікіх скідак, якія пачнуцца ўжо з 29 лістапада і працягнуцца да 2 снежня. Зніжкі на кнігі – да 70%.
Каманда выдавецтва піша, што на іх сайце можна знайсці такія акцыйныя прапановы:
- 4 кнігі серыі «Ведзьмара» Анджэя Сапкоўскага – 199,90 зл.
- 2 кнігі «Валадара пярсцёнкаў» Толкіна – 149,90 зл.
Зніжкі дзейнічаюць да 2 снежня, але выдавецтва раіць не стрымлівацца, таму што «акцыі паступова будуць з’яўляцца на новых кнігах».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
поделиться