Новости За день
CityDog.io

Рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі: адбываюцца ператрусы

Рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі: адбываюцца ператрусы
Улады праводзяць ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, паведамляе прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.

Улады праводзяць ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, паведамляе прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.

«На гэты момант ідуць ператрусы ў кватэрах старшыні рады СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнта Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістаў не адказваюць», – напісаў Занеўскі ў фэйсбуку.

Саюз палякаў Беларусі быў створаны яшчэ ў 1986 годзе. 25 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага Cаюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальванне варожасці).

Сёння стала вядома, што беларуская пракуратура хоча ліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюза палякаў». Таксама распачата крымінальная справа паводле арт. 193-1 КК за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання і ўдзел у ім.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter