Ілюстратыўнае фота: urtimud.89, Pexels.com.

Крута! У Варшаве пройдзе івент, дзе можна будзе выйграць 600 еўра на рэалізацыю сваёй ідэі

{_banner_code_header}
Ілюстратыўнае фота: urtimud.89, Pexels.com.

17–18 красавіка ў Варшаве адбудзецца двухдзённы MigrAction Ideathon. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі, знаёміцца і змагацца за прызы.

мы здесь

MigrAction Ideathon – мерапрыемства для маладых людзей, якія жывуць у Польшчы. Удзельнічаць могуць усе ахвотныя ад 18 гадоў.

Арганізатары прапануюць аб’яднацца ў каманды і папрацаваць над рэальнымі сацыяльнымі праблемамі. Мэта – прапанаваць ідэі, якія могуць паўплываць на жыццё іншых людзей. Спецыяльны досвед не патрэбен. Важней за ўсё новы погляд і гатоўнасць уключыцца ў працу.

«Гэта таксама выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці новых сябровак і сяброў і класна правесці час», – лічаць арганізатары.

Лепшыя каманды атрымаюць прызы:

  • па 600€ на рэалізацыю ідэі для трох лепшых каманд;
  • гарбата ад партнёраў Tea-Mail Polska;
  • экскурсія па Варшаве ад Warsaw Špacyr;
  • запрашэнне на лекцыю па мастацтве ад MIT space;
  • скідка на прадукцыю брэнда адзення Znivien і інш.

Важна: удзел бясплатны, абеды і кава-паўзы ўключаны.

  • Дзе: Варшава, Jasna 10.
  • Калі: 17–18 красавіка, 11:00–17:00.
  • Мовы: польская, англійская, беларуская, украінская.
  • Заяўкі прымаюцца да 14 красавіка па гэтай спасылцы

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.

#Варшава #Польша
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter