Новости За день
CityDog.io

Беларускае выдавецтва абвясціла старт продажу культавага рамана «Дзюна» па-беларуску

Беларускае выдавецтва абвясціла старт продажу культавага рамана «Дзюна» па-беларуску
11 кастрычніка выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра пачатак продажу беларускага перакладу знакамітага навукова-фантастычнага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна». Кніга перакладзена на беларускую мову Ігарам Куліковым.

11 кастрычніка выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра пачатак продажу беларускага перакладу знакамітага навукова-фантастычнага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна». Кніга перакладзена на беларускую мову Ігарам Куліковым.

«Дзюна» лічыцца адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі. Раман упершыню быў апублікаваны ў 1965 годзе і адразу атрымаў прызнанне як чытачоў, так і крытыкаў, стаўшы лаўрэатам дзвюх самых прэстыжных жанравых узнагарод – «Х’юга» і «Нэб’юла».

Раман «Дзюна» па-беларуску.

«Дзюна». Фота: @januskevic.books, Instagram.com.

Набыць беларускае выданне можна на сайце выдавецтва, на маркетплэйсе Allegro і ў кнігарні «Кнігаўка». Кошт – 89,90 зл. (каля 74 руб.).

Выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у Беларусі і выдавала, сярод іншага, пераклады сусветных бестселераў на беларускую мову. «Гары Потэр» па-беларуску стаў адным з самых знакавых праектаў выдавецтва.

У 2022 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю канфіскаваў тэхніку і заблакіраваў банкаўскія рахункі выдавецтва. Пасля гэтага супрацоўнікаў папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на вуліцы Мар’еўскай у Мінску. Тады выдавецтва абвясціла распродаж кніг – чарга туды не знікала некалькі дзён.

Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаны ўладамі «экстрэмісцкімі», а кнігарня «Кнігаўка», адкрытая ў Мінску 16 мая 2022 года, закрылася ў той жа дзень: спачатку туды прыйшлі беларускія прапагандысты, а пасля – сілавікі з вобшукам.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава #Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter