Раман «Свиньи» журналіста Аляксандра Чарнухі можна будзе пачытаць па-беларуску

Раман «Свиньи» журналіста Аляксандра Чарнухі можна будзе пачытаць па-беларуску
Выдавецтва «Янушкевіч» выпускае беларускамоўную версію кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи» у перакладзе Алеся Плоткі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваіх сацсетках.

Выдавецтва «Янушкевіч» выпускае беларускамоўную версію кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи» у перакладзе Алеся Плоткі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваіх сацсетках.

«Алесь Плотка здзейсніў сапраўдны цуд і пафарбаваў тэкст у зусім іншыя адценні. І атрымалася стварыць асобны сусвет, які, натуральна, цалкам адпавядае арыгіналу, але пры гэтым жыве сваім жыццём!» – напісаў Аляксандр Чарнуха.

Таксама для беларускамоўнага выдання намалявана арыгінальная вокладка. Акрамя папяровай версіі будзе даступен і электронны варыянт рамана па-беларуску.

Раман «Свиньи» – гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу: ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар ​​раённай газеты, які строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться