У выхадныя пачнецца «перапіс» птушак. Дапаможаце?

У выхадныя пачнецца «перапіс» птушак. Дапаможаце?
У гэтыя выхадныя, 18 і 19 студзеня, пройдзе штогадовая акцыя «Птушкі ля кармушкі» ад «Аховы птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Беларусаў просяць змайстраваць кармушку і даслаць інфармацыю пра яе наведвальнікаў у АПБ.

У гэтыя выхадныя, 18 і 19 студзеня, пройдзе штогадовая акцыя «Птушкі ля кармушкі» ад «Аховы птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Беларусаў просяць змайстраваць кармушку і даслаць інфармацыю пра яе наведвальнікаў у АПБ.

Навошта весці падлік птушак?

Навукоўцы штогод ладзяць такое апытанне, каб сачыць за зменамі ў папуляцыях беларускіх птушак і своечасова рэагаваць на негатыўныя трэнды. Гэты метад называецца «народная навука»: тысячы людзей па ўсёй краіне з года ў год лічаць птушак па адной методыцы.

Сярод тых, хто дашле вынікі падліку праз форму на сайце, АПБ разыграе 10 значкоў-птушак. Выйграць сувенір можна і тым, хто загрузіць фота і відэа з кармушак у сацсеткі з хэштэгам #птушкілякармушкі або ў спецыяльны альбом у «ВКонтакте».

Што трэба зрабіць, каб дапамагчы арганізацыі?

Прыняць удзел у акцыі проста.

  1. Зрабіце кармушку (знайсці парады па яе будоўлі можна тут) і пакладзіце ў яе насенне сланечніка (нясмажанае і несалёнае), неапрацаванае проса ці авёс, свежае несалёнае сала (для сініц і дзятлаў). 
  2. 18 альбо 19 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на кармушцы цягам адной гадзіны (як весці падлік, расказалі тут)
  3. Перадайце даныя арганізатарам. Для гэтага запоўніце простую форму (яна будзе працаваць на сайце АПБ з 18 да 19 студзеня) ці напішыце паведамленне ў FB або ВК «Аховы птушак Бацькаўшчыны». 

– Назіраць за паводзінамі птушак, якія прылятаюць на кармушкі, – гэта як глядзець захапляльны серыял, – кажа спецыялістка АПБ па акцыях і кампаніях Наталля Саракавік. – Выдатны спосаб весела і з карысцю пабавіць час усёй сям’і, адарвацца ад гаджэтаў і руціны.

Я не разбіраюся ў птушках. Як весці падлік?

Калі вы не можаце вызначыць птушку самастойна, арганізатары прапаноўваюць скарыстацца мабільнай праграмай Ptushki або загрузіць яе фота ў фэйсбук-групу «Птушкі Беларусі» – удзельнікі суполкі падкажуць, хто завітаў да вас на кармушку.

Калі вас цікавіць гэта тэма, варта загадзя прайсці анлайн-курс для пачаткоўцаў па вызначэнні 40 відаў гарадскіх птушак.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться