Тут крутая магчымасць для беларусаў атрымаць грошы на свой праект

Тут крутая магчымасць для беларусаў атрымаць грошы на свой праект
«Канструктар. Хакатон натхняльных праектаў» працягвае набор заявак з ідэямі крутых праектаў маладых беларусаў, якія накіравана на паляпшэнне грамадства і вырашэнне канкрэтных праблем. Дэдлайн – 2 ліпеня.

Цэнтр новых ідэй запрашае маладых беларускіх лідараў і лідарак (18-35 год) прыняць удзел у Хакатоне, які пройдзе з 14 па 16 ліпеня ў Варшаве.

Прымаюцца ідэі праектаў на любой стадыі па кірунках:

  • актывісцкія праекты,
  • сацыяльныя праекты,
  • урабністычныя праекты,
  • медыйныя праекты.

У кожным з накірункаў будзе вызначаны па адным праекце-пераможцы, які атрымае менатрскую і грашовую падтрымку для рэалізацыі праектаў.

Таксама на Хакатоне раскажуць, як пераўтвараць ідэю ў гучныя актыўнасці, расціць іх да ўзроўня праектаў і нават ініцыятыў. Апроч работы з ідэямі будзе практыкум па рабоце з штучным інтэлектам у межах стварэння кантэнту, public speaking і іншае.

Дэдлайн падачы заявак – 2 ліпеня. Падрабязнасць па спасылцы.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться