«Чырвоны верас’26» назваў намінантаў: у кароткім спісе – 60 беларускіх стужак

«Чырвоны верас’26» назваў намінантаў: у кароткім спісе – 60 беларускіх стужак
Абвешчаны кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26». Сёлета ўзнагароды ўручаць у 15 катэгорыях. У конкурсе – поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы, знятыя беларусамі ў 2023–2024 гадах.

Абвешчаны кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26». Сёлета ўзнагароды ўручаць у 15 катэгорыях. У конкурсе – поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы, знятыя беларусамі ў 2023–2024 гадах.

Фільмы ацэньвала журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. Усяго разглядалі 60 стужак. Частка ўдзельнікаў прадстаўлена ананімна. Асобна ў гэтым сезоне вылучылі дакументальныя рэпартажы. Дзве намінацыі з’явіліся ўпершыню – «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж».

«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч;
  • «Працэсы» Андрэя Кашперскага
  • «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty

«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскага;
  • «Цукар» Андрэя Кашперскага
  • Ананімны ўдзельнік.

«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

  • «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча;
  • «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава;
  • «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага.

«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

  • «Святая вада» Андрэя Куцілы;
  • Ананімны ўдзельнік;
  • Ананімны ўдзельнік;

«Найлепшы анімацыйны фільм»

  • «Калыханка» Івана Гапіенкі;
  • «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі;
  • «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай.

«Найлепшы дакументальны рэпартаж»

  • «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік;
  • «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік;
  • «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача.

«Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»;
  • Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»;
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам».

«Найлепшы актор»

  • Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»;
  • Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»;
  • Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам».

«Найлепшая акторка»

  • Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»;
  • Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»;
  • Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы».

«Найлепшая праца аператара(кі)»

  • Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»;
  • Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»;
  • Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада».

«Найлепшы сцэнар»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»;
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»;
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам».

«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы))»

  • Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»;
  • Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна);
  • Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка».

«Найлепшы мантаж»

  • Iлля Бажко за фільм «Працэсы»;
  • Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»;
  • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс».

«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі))»

  • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»;
  • Томас Энджэл Эндрэсэн, Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»;
  • Ананімны ўдзельнік.

«Адкрыццё года»

  • Anna Avota;
  • Ганна Бадзяка;
  • Ананімны ўдзельнік.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter