Навукова-папулярны зін на беларускай мове Pamyłka абвясціл пра пачатак прыёмнай кампаніі прэміі «Бізон Гіґс». Яна будзе ўручана навукоўцам, якія займаюцца натуральнымі, дакладнымі навукамі і даследаваннямі пра Зямлю. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя.
У Беларусі стартуе прэмія «Бізон Гіґс – 2024», якая адзначыць лепшых беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных і дакладных навук. Гэты праект арганізаваны супольнасцю Pamyłka, і ўдзельнічаць у ім могуць не толькі самі навукоўцы, але і любы чалавек, які хоча падтрымаць важныя ініцыятывы.
Як можна ўдзельнічаць?
Ёсць тры спосабы ўзяць удзел у прэміі:
- Намінаваць навукоўцаў. Калі вы ведаеце беларусаў, якія дасягнулі значных поспехаў у навуцы, вы можаце падтрымаць іх і заявіць на прэмію. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную форму.
- Фінансавая падтрымка. Прызавы фонд прэміі складаецца з унёскаў ад людзей, якія падтрымліваюць праект. Грошы можна перадаць праз платформы BuyMeACoffee або «Гронка».
- Галасаванне. Пасля таго як будуць абвешчаны намінанты, кожны можа прагаласаваць за таго навукоўца, хто, на яго думку, заслугоўвае прэміі. Галасаванне адбудзецца ў студзені-лютым 2025 года. Усе вынікі прэміі будуць агучаны 15 сакавіка 2025 года.
А вось расклад прэміі:
- Лістапад – снежань 2024 г.: збор сродкаў для прэміі.
- Снежань 2024 г.: прыём намінантаў.
- Студзень – люты 2025 г.: галасаванне.
- 15 сакавіка 2025 г.: абвяшчэнне пераможцаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Pamyłka.