Беларусам бясплатна раскажуць пра тэхналогіі і правы чалавека

Беларусам бясплатна раскажуць пра тэхналогіі і правы чалавека
«Тэрыторыяй правоў» арганізуе вэбінар на тэму «Правы чалавека ў лічбавую эпоху». Яшчэ ёсць час зарэгістравацца.

«Тэрыторыяй правоў» арганізуе вэбінар на тэму «Правы чалавека ў лічбавую эпоху». Яшчэ ёсць час зарэгістравацца.

5 снежня ў 20:30 па Мінску Аляксей Казлюк – трэнер і эксперт у галіне правоў чалавека і лічбавай прыватнасці – абмяркуе, ці існуюць асобныя лічбавыя правы, якія праблемы для правоў чалавека ўзнікаюць з-за новых тэхналогій і як мы можам абараняць свае правы ў інтэрнэце.

Удзельнікі вэбінара даведаюцца пра актуальныя праблемы, звязаныя з бяспекай у лічбавым свеце, а таксама атрымаюць практычныя парады для абароны асабістых даных (у тым ліку ў сацыяльных сетках і на іншых інтэрнэт-платформах).

На вэбінары таксама будуць разгледжаны спосабы абароны правоў у сітуацыях, калі яны парушаюцца ў лічбавым асяроддзі.

Як пішуць арганізатары, сустрэча будзе карыснай як для людзей, якія хочуць зразумець, як абараніць сябе ў інтэрнэце, так і для прафесіяналаў у галіне права.

Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: тэлеграм-канал Come Here.

#Беларусь #Польша
Еще по этой теме:
«Учителя не имеют права копаться в телефоне». Специалисты – о том, почему в школах не могут проверять гаджеты детей и как обезопасить своего ребенка
поделиться