Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Кракаўскім фестывальным бюро і Staromiejski Dom Kultury у Варшаве, а таксама Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй літаратурных перакладчыкаў абвясцілі набор на дзве літаратурныя праграмы для аўтараў (Польшча, Украіна, Беларусь).
Літаратурныя рэзідэнцыі даюць магчымасць правесці некалькі тыдняў у Гданьску для творчай працы і пазнаёміцца з мясцовай мастацкай супольнасцю.
Рэзідэнцыя для аўтараў (Польшча, Украіна, Беларусь), якія:
- апублікавалі (у друку) мінімум адну кнігу або том паэзіі,
- у цяперашні час працуюць над літаратурным праектам.
Рэзідэнцыя для перакладчыц або перакладчыкаў з Польшчы (з замежнай мовы на польскую), у якіх ёсць:
- хаця б адзін пераклад, апублікаваны ў друку ці пастаўлены на тэатральнай сцэне,
- актуальная праца над перакладчыцкім праектам.
У гэтым годзе асабліва заахвочваюцца заяўкі па перакладах паэзіі.
Працягласць: 2–6 тыдняў. Рэзідэнцыі будуць праходзіць з канца мая па канец снежня 2023 года.
Даты ўзгадняюцца непасрэдна з рэзідэнтамі, выбранымі ў працэсе набору.
Рэзідэнты атрымаюць:
- кватэру ў Гданьску,
- матэрыяльна-тэхнічную падтрымку,
- плату да 4400 zl (950 еўра) брута ў месяц.
Дэдлайн: 1 мая.
Падрабязней па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Ikm.gda.pl.