Тут класная магчымасць для аўтараў і перакладчыкаў папрацаваць два месяцы ў Гданьску

Тут класная магчымасць для аўтараў і перакладчыкаў папрацаваць два месяцы ў Гданьску
Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Кракаўскім фестывальным бюро і Staromiejski Dom Kultury у Варшаве, а таксама Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй літаратурных перакладчыкаў абвясцілі набор на дзве літаратурныя праграмы для аўтараў (Польшча, Украіна, Беларусь).

Літаратурныя рэзідэнцыі даюць магчымасць правесці некалькі тыдняў у Гданьску для творчай працы і пазнаёміцца з мясцовай мастацкай супольнасцю.

Рэзідэнцыя для аўтараў (Польшча, Украіна, Беларусь), якія:

  • апублікавалі (у друку) мінімум адну кнігу або том паэзіі,
  • у цяперашні час працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнцыя для перакладчыц або перакладчыкаў з Польшчы (з замежнай мовы на польскую), у якіх ёсць:

  • хаця б адзін пераклад, апублікаваны ў друку ці пастаўлены на тэатральнай сцэне,
  • актуальная праца над перакладчыцкім праектам.

У гэтым годзе асабліва заахвочваюцца заяўкі па перакладах паэзіі.

Працягласць: 2–6 тыдняў. Рэзідэнцыі будуць праходзіць з канца мая па канец снежня 2023 года.

Даты ўзгадняюцца непасрэдна з рэзідэнтамі, выбранымі ў працэсе набору.

Рэзідэнты атрымаюць:

  • кватэру ў Гданьску,
  • матэрыяльна-тэхнічную падтрымку,
  • плату да 4400 zl (950 еўра) брута ў месяц.

Дэдлайн: 1 мая.

Падрабязней па спасылцы.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: Ikm.gda.pl.

поделиться