Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім падзякаваў беларусам за тое, што тыя ўшанавалі памяць ахвяр Галадамору. Словы падзякі ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Дзякуй усім украінцам і неабыякавым у Беларусі, хто далучыўся да акцыі “Запалі свечку памяці”. Ведаю, што такія свечкі гарэлі ў многіх дамах у Мінску і іншых гарадах Беларусі. Мы памятаем. Мы абʼядноўваемся. Мы пераможам», – напісаў дыпламат.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
поделиться