МУС Беларусі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў». У яго дадалі кінафестываль «Паўн***ае з***не», праваабарончую арганізацыю Hu*an Con***nta і культурны праект Spa***na Bel***si. На гэта 18 сакавіка звярнулі ўвагу праваабаронцы.
Па версіі МУС, да фестывалю «Паўн***ае з***не» датычныя Вольга Чайкоўская, Надзея Зелянкова і Дар’я Жук. З 2021 года фестываль праходзіць за межамі Беларусі і прысвечаны кіно.
У спіс па справе Hu*an Con***nta, праваабарончай арганізацыі, якая прасоўвае ідэі роўнасці і недыскрымінацыі, уключылі Ганну Бараноўскую, Аляксея Казлюка, Яну Ганчарову, Эніру Браніцкую, Валерыю Куставу, Кірыла Кофанава, Андрэя Сушко, Юлію Стасюк і Насту Лойку. Апошняя – праваабаронца, раней асуджаная на 7 гадоў калоніі па артыкуле аб «распальванні варожасці».
Да праекта Spa***na Bel***si МУС адносіць Дар’ю Зямлянскую і Насту Сасыкбаеву. Гэта культурна-гістарычная ініцыятыва, якая працуе ў Польшчы.
Фармальна ўлады ў Беларусі дадаюць людзей і розныя ініцыятывы ў спіс «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», каб змагацца з «распальваннем варожасці» ці «пагрозай нацыянальнай бяспекі». Але на справе, як лічаць праваабаронцы, так сілавікі пасля падзеяў 2020 года запалохваюць, маргіналізуюць і караюць людзей, розныя ініцыятывы, грамадскія арганізацыі і партыі, якія маюць адрозныя ад рэжыму Лукашэнкі грамадска-палітычныя погляды.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
















