Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка памяці класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўца Змітрака Бядулі.
Эскіз манумента распрацаваны беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тыс. руб.
Перапахаванне парэшткаў вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках Мінска адбылося ў лістападзе 2020 года. Парэшткі былі перавезены з Казахстана, дзе пісьменнік памёр у эвакуацыі ў 1941 годзе.
Як дапамагчы
Музей запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян прыняць удзел у дабрачынным зборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:
- BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк», БІК: АКВВВY2X, УНП: 190269032
«Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне незалежна ад памеру – даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для развіцця літаратуры», – паведамляецца на сайце ўстановы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Wikipedia.org.