Дуэт Niczos і Sw@da, які спалучае элементы сучаснай музычнай рэальнасці і беларускай этнікі, выйшаў у фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанні». Іх песня стане першым выступленнем на падляшскім дыялекце ў гісторыі конкурсу.
14 лютага на канале TVP2 адбудзецца польскі фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Сярод 10 удзельнікаў, якія будуць змагацца за права прадставіць Польшчу на сцэне ў Швейцарыі, апынуліся Niczos і Sw@da.
Гэта дуэт, натхнёны культурай Падляшша. Іх музыка аб’ядноўвае сучасныя клубныя аранжыроўкі, рэп і традыцыйнае спяванне на падляшскім дыялекце і беларускай мове.
У сваім інстаграме яны напісалі, што «абсалютна ўражаныя! Гэта вялікі гонар для нас, але найперш – магчымасць паказаць багацце падляшскай культуры».
Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што Sw@da (сапраўднае імя – Віктар) і Ніка Юрчук працуюць разам ужо некалькі гадоў.
Звычайная гісторыя: яна пяе, ён піша музло. Але гэты дуэт моцна адрозніваецца ад мільярда падобных калабарацый па ўсім свеце: Ніка спявае на падляшскай мове, а Віктар спрабуе ўпакаваць гэту мову ў трэндавыя біты і мелодыку.
А вось гэтую песню дуэт будзе спяваць на фінальным адборы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.