Новости За день
CityDog.io

«Лятучы ўніверсітэт» запрашае на новыя бясплатныя курсы

«Лятучы ўніверсітэт» запрашае на новыя бясплатныя курсы
«Лятучы ўніверсітэт» запрашае на новы дыстанцыйны курс «(Не)расстраляная паэзія: вяртанне ў культурную прастору». Гэта лекцыі пра загінулых падчас рэпрэсій літаратараў.

«Лятучы ўніверсітэт» запрашае на новы дыстанцыйны курс «(Не)расстраляная паэзія: вяртанне ў культурную прастору». Гэта лекцыі пра загінулых падчас рэпрэсій літаратараў.

Навошта мне слухаць курс?

Праект «(Не)расстраляная паэзія» дзейнічае ўжо тры гады. Арганізатары заўважылі, што творчасць расстраляных паэтаў зараз надзвычай актуальная: Akute выконвае верш Анатоля Вольнага, Re1іkt спявае Міхася Зарэцкага, здымаецца ўжо сёмы hіstory doc, з’явіўся рэп на словы Зямы Піваварава, а вядомыя беларусы агучваюць свае прачытанні вершаў 30-х гадоў.

– Калі ў 2020-м ты яшчэ не выбраў сабе любімчыка з літаратараў 30-х, то адстаеш ад трэндаў! – мяркуюць аўтары курса.

Што вывучаюць на курсе па (не)расстралянай паэзіі?

Па-першае, вам прапаноўваюць цікавыя звесткі пра біяграфію ды творчасць Майсея Кульбака, Тодара Кляшторнага, Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Міхася Чарота, Валерыя Маракова, Уладзіслава Галубка, Юркі Лявоннага, Цішкі Гартнага, Вацлава Ластоўскага ды іншых паэтаў, якіх у 1930-я гады расстраляў НКУС.

Па-другое, падчас вывучэння курса можна даведацца не толькі пра асобныя лёсы паэтаў, але і пра агульнае ўражанне ад літаратуры таго перыяду. А час быў вельмі цікавы: у Беларусі адбыўся сапраўдны выбух творчасці, які, на жаль, мусіў хутка скончыцца.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter