У Мінску пашкодзілі водаправод – дамы ў адным раёне аказаліся падтопленымі

Сёння, 9 снежня, у Мінску на завулку Чарвякова, 7, будаўнікі пашкодзілі вадаправод дыяметрам 600 мм. З-за гэтага ў 14:45 адбылося зніжэнне ціску ў некалькіх кварталах, а прыватныя дамы аказаліся падтопленымі. Пра гэта паведамілі ў «Мінскводаканале» і МНС.

Сёння, 9 снежня, у Мінску на завулку Чарвякова, 7, будаўнікі пашкодзілі вадаправод дыяметрам 600 мм. З-за гэтага ў 14:45 адбылося зніжэнне ціску ў некалькіх кварталах, а прыватныя дамы аказаліся падтопленымі. Пра гэта паведамілі ў «Мінскводаканале» і МНС.

Пашкоджанне дапусціла будаўнічая арганізацыя «СУ-173 Трэст №15». Аварыя адбылася каля 14:45. Без нармальнага ціску вады аказаліся вуліцы Нававіленская, Чарвякова, Багдановіча, Някрасава, Арлоўская і Шаўчэнкі.

В Минске подтопило частные дома.
В Минске из-за повреждений водопровода подтопило дома.

Затапленне раёна пасля пашкоджання вадаправода. Скрыншоты: @mchs112by, Telegram.com.

Аварыйныя брыгады «Мінскводаканала» адразу пачалі работы па лакалізацыі пашкоджання і аднаўленні сеткі.

У МНС паведамілі, што ратавальнікі дапамагаюць дамам, якія аказаліся падтопленымі.

«Ратавальнікам на нумар 112 паступаюць паведамленні ад насельніцтва аб падтапленні падворкаў прыватных дамоў у раёне завулка Чарвякова ў г. Мінску. Да месца выкліку накіравана тэхніка МНС для адпампоўкі вады. Сітуацыя адбылася з прычыны прарыву трубы халоднага водазабеспячэння ў Цэнтральным раёне па Даўгінаўскім тракце».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Смотрите, какой потоп был возле Нацбиблиотеки
За день
В новом доме ЖК «Зеленая гавань» – потоп на нескольких этажах. Жильцы показали последствия
За день
поделиться