Фота з месца ДТЗ. Фото: @mr_aeru Threads.com.

«Частка людзей вылецела праз вокны ў абрыў». Відавочца расказаў пра ДТЗ у Грузіі, дзе загінулі беларусы

Фота з месца ДТЗ. Фото: @mr_aeru Threads.com.

З’явіліся новыя падрабязнасці аварыі на дарозе з горнага курорта Гоміс Мта ў Грузіі, у якой загінулі чацвёра грамадзян Беларусі. Відавочца трагедыі расказаў, што ў мікрааўтобуса маглі адмовіць тармазы, пасля чаго ён з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва.

мы здесь

Пра здарэнне ў Threads напісаў карыстальнік пад нікам mr_aeru, які апынуўся на месцы аварыі. Паводле яго слоў, ён агледзеў месца ДТЗ, а таксама паразмаўляў са знаёмым кіроўцам і яшчэ адным відавочцам.

«Казалі, што перагрэліся тармазы, яны сталі мяккімі, і бус пакаціўся з вялікай хуткасьцю на павароце. Перакуліўся бус ды выляцеў за агароджу і моцна дахам ляснуўся аб дрэва...» – напісаў ён.

Паводле яго слоў, ад удару дрэва літаральна разламала мікрааўтобус напалам. Частка пасажыраў вылецела праз вокны ў абрыў, іншых моцна заціснула пашкоджаным кузававам.

«А частку людзей разламаным надвая бусам моцна заціснула між сабою, і яны павіслі ў крыві, загінулі імгненна. (На фота гэты момант). Таксама некалькі чалавек крычалі ад болю, іх заціснула зьверху, выцягвалі ратавальнікі. Здарылася гэта ўжо амаль у самым нізе дарогі з Гоміс Мта да Азургеці. А мы туды зь сябрамі, наадварот, падымаліся, каб неба паздымаць з вышыні...» – паведаміў мужчына.

Фота з месца ДТЗ.

Фота з месца ДТЗ. Фото: @mr_aeru Threads.com.

Нагадаем: увечары 12 жніўня на дарозе з горнага курорта Гоміс Мта ў Грузіі адбылася цяжкая аварыя з мікрааўтобусам, у якім знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Паводле звестак МЗС Беларусі, загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 15 атрымалі траўмы, сярод іх шасцёра дзяцей.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Грузия
поделиться