На платформе Petitions.by беларусы стварылі петыцыю з прапановай ускладніць падпіску на платныя сэрвісы – “забаўляльныя парталы” мабільных аператараў. На момант напісання гэтага тэксту яе падтрымалі 667 чалавек. Вы таксама можаце далучыцца да іх.
Аўтары звароту адзначаюць, што ў СМІ даволі часта “з’яўляюцца навіны пра тое, што чарговы абанент аказаўся падпісаны на нейкі платны сэрвіс праз свой смартфон і мабільнага аператара”.
“А колькі людзей нават не зразумелі, што адбылося, якія не адключылі паслугу і дадаткова плацяць па 20 капеек на дзень? А калі 2–3 паслугі падлучаны? Калі палічыць пацярпелых, то атрымаецца немаленькая лічба”, – адзначаецца ў петыцыі.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/01_january/09_16144/11111.jpg)
Прычым падпісацца на такія сэрвісы можна ў адзін клік, нават не заўважыўшы гэтага. У 2017 годзе ўжо былі ўнесены змены, для таго каб “абанентам было забяспечана права адмовіцца ад sms-рассылак”. Але аўтары петыцыі лічаць, што гэтага недастаткова, і прапаноўваюць дадаць у Правілы наступнае. Для падпіскі на платныя інтэрнэт-сэрвісы неабходна пацвярджаць факт згоды праз спасылку ў атрыманым паштовым паведамленні, дзе пазначана інфармацыя па:
- назве паслугі;
- кошту падключэння;
- кошту ў месяц (кошт падпіскі);
- спосабах адключэння ад паслугі;
- а таксама маецца копія дагавора аб аказанні паслуг.
“Гэта вырашыць праблему з “выпадковым націскам” на пагадненне аб аказанні платных паслуг праз інтэрнэт-сэрвісы мабільных аператараў”.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.