Нацыянальны гістарычны архіў апублікаваў план Бабруйска за 1794, на якім паказана планіроўка гістарычнага горада да яго знішчэння пры будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. Дагэтуль план публікавалі толькі ў выглядзе прамалёвак або ў чорна-белым варыянце.
Як пішуць на старонцы архіва ў Facebook, на фота адзін з самых ранніх планаў «высокакультурнага горада Бабруйск 1794 г.» да пабудовы Бабруйскай крэпасці.
Зробленая на яго падставе прамалёўка прысутнічае ў беларускіх энцыклапедыях («Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Вялікае Княства Літоўскае»). Аднак арыгінал змяшчае значна больш цікавых дэталяў.
Калі памятаеце, стары Бабруйск быў цалкам разбураны Расійскай імперыяй дзеля будаўніцтва Бабруйскай крэпасці для абароны заходняй мяжы Расіі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Нацыянальны гістарычны архіў, Wiki.bobr.by