Новости За день
CityDog.io

Чыноўнікі ў Гродне адмовіліся ўсталяваць памятную дошку ў гонар Васіля Быкава

Чыноўнікі ў Гродне адмовіліся ўсталяваць памятную дошку ў гонар Васіля Быкава
Жыхары Гродна прапанавалі ўшанаваць памяць Васіля Быкава, усталяваўшы памятную дошку на доме, дзе ён жыў. Але гарадскія ўлады адмовіліся і патлумачылі прычыну.

Жыхары Гродна прапанавалі ўшанаваць памяць Васіля Быкава, усталяваўшы памятную дошку на доме, дзе ён жыў. Але гарадскія ўлады адмовіліся і патлумачылі прычыну.

Гродзенцы стварылі петыцыю з просьбай увекавечыць памяць знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Яны прапанавалі размясціць памятную дошку на вуліцы Вялікай Траецкай, 28, дзе Быкаў жыў з 1958 года да пераезду на вуліцу Свердлава.

Аўтары петыцыі лічаць, што такая дошка магла б стаць важным культурным аб’ектам. «Адсутнасць памятнай дошкі перашкаджае належнаму ўшанаванню ўкладу Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру», – адзначана ў звароце.

Што адказалі чыноўнікі?

За месяц петыцыю падпісалі 29 чалавек, але гарвыканкам не падтрымаў ідэю. У адказе чыноўнікаў адзначана, што «каштарысныя паказчыкі па горадзе Гродна не прадугледжваюць фінансавання расходаў на стварэнне аб’ектаў манументальнага мастацтва, у тым ліку мемарыяльнай або памятнай дошкі ў памяць Васіля Быкава».

Калі памятаеце, летам CityDog.io пісаў, што на сайце Petitions.by беларусы апублікавалі петыцыю, у якой прапанавалі пасмяротна прысвоіць званне «Герой Беларусі» празаіку, драматургу і публіцысту Васілю Быкаву.

Але Міністэрства культуры тады адказала, што «цяпер дадзенае пытанне не разглядаецца».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Польша
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter