Новости За день
CityDog.io

Вас тут запрашаюць на перформанс (калі будзеце ў Варшаве, заходзьце паглядзець)

Вас тут запрашаюць на перформанс (калі будзеце ў Варшаве, заходзьце паглядзець)
У сераду, 18 студзеня, адбудзецца першы ў Варшаве перформанс беларускай мастачкі Ташы Кацубы «Воін кахання», прысвечаны вайне ва Украіне і досведу двайной эміграцыі.

У сераду, 18 студзеня, адбудзецца першы ў Варшаве перформанс беларускай мастачкі Ташы Кацубы «Воін кахання», прысвечаны вайне ва Украіне і досведу двайной эміграцыі.

Беларуская мастачка Таша Кацуба пасля пратэстаў 2020 года пераехал ў Кіеў, дзе 24 лютага 2022 года застала пачатак вайны. Два месяцы жыцця беларускі на вайне, а затым падвойная эміграцыя ўвасобіліся ў перформанс.

Свой першы перформанс мастачка будзе паказваць у рамках рэзiдэнцыi PerspAKTIV, якая працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для забеспячэння беларускім мастакам і дзеячам культуры бяспечных умоў для творчай рэалізацыі і ўцягвання ў еўрапейскі культурны кантэкст.

Калі: 18 студзеня, 19:00–20:00.

Дзе: Warszawa, Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta, 2).

Уваход: вольны.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter