Пісьменніца Ева Вежнавец і перакладчыца яе твора «Па што ідзеш, воўча?» на нямецкую мову Ціна Вюншман трапілі ў шорт-ліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года.
Прэмія прысуджаецца кожны год «Домам культуры свету» і фондам Elementarteilchen з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, а перакладчыкі – 15 000 еўра.
Гэтым разам журы выбрала восем лепшых твораў з 151 заяўленага (усе яны – на фота).
Кніга «Па што ідзеш, воўча?» трапіла ў шорт-ліст за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую (Internationaler Literaturpreis – Prize for Contemporary Literatures in Translation).
Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Clara Molau & Elinor Lazar / HKW.