Сёння, 9 кастрычніка, фатографка Кася Сырамалот @palasatka паведаміла, што пачынаецца перадзаказ яе новай кнігі Belarus, у якой сабраны кадры, зробленыя ў 2020–2025 гадах.
У сваім інстаграме Кася напісала, што кніга Belarus будзе складацца з фотаздымкаў, зробленых у Беларусі за апошнія пяць гадоў. Частку гэтых кадраў можна было раней убачыць у яе інстаграме і ў выглядзе паштовак.

Фотакніга. Фота: @palasatka, Instagram.com.
«Фармат кнігі – 17х24 см. Вокладка з тканіны, супервокладка з паўпразрыстай паперы ад GF Smith. 224 старонкі. Час выхаду кнігі – зіма 2025/2026», – паведаміла Кася.
Перадзаказ можна аформіць праз сайт. Кошт – 45 еўра (каля 157 руб.). Як адзначыла беларуска, папярэднія заказы дапамогуць кнізе выйсці хутчэй. Перадзаказ будзе даступны да 10 лістапада, пасля гэтага кошт кнігі павялічыцца.
Важна: на дадзены момант дастаўка ў Беларусь недаступная.
Дарэчы, гэта не першая яе кніга. Кася Сырамалот – гэта тая самая фатографка, якая на працягу 10 гадоў падарожнічала па краіне, каб стварыць фотакнігу пра сучасную Беларусь. Яна здымала вялікія гарады, невялікія вёскі, маштабныя падзеі і вулічныя замалёўкі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.