“Белпошта” далучаецца да святкавання Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень супрацоўнікі пошты бясплатна даставяць паштоўку з віншаваннямі для вашых мам.
Што за акцыя?
Акцыя “Павіншуем маму разам!” ладзіцца “Белпоштай” з 8 па 14 кастрычніка па ўсёй Беларусі. Гэтымі днямі беларусы могуць набыць і бясплатна даслаць паштоўку з віншаваннем для маці. Але святочныя карткі прымаюцца да бясплатнай адпраўкі толькі ў тых паштовых аддзяленнях, якія прымаюць удзел у акцыі.
Акрамя таго, супрацоўнікі “Белпошты” прапануюць кліентам аформіць дабрачынную падпіску на карысць сірот ды раскажуць, як набываць тавары ў інтэрнэт-краме РУП “Белпошта” на адрас дзіцячага дома.
Дзе можна бясплатна даслаць паштоўку ў Мінску?
У Мінску акцыя, прысвечаная Дню маці, ладзіцца ў Мінскім Галоўпаштамце па праспекце Незалежнасці, 10. Прыходзіць трэба з 16:00 да 18:00.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.