Уладальнікі магазіна Brama Krama паказалі новы дызайн pop-up паштовак – з будынкам касцёла Святога Роха. Глядзіце, як прыгожа выйшла.
Касцёл Святога Роха – неагатычная прыгажосць, якая хаваецца побач з цэнтральным праспектам як напамін пра Мінск амаль двухсотгадовай даўніны.


Касцёл названы імем французскага святога, абаронцы людзей і жывёл ад чумы, і да 1930-х тут захоўвалася цудатворная драўляная скульптура, якая, паводле паданняў, уратавала горад ад эпідэміі напрыканцы 18 ст. З 2018 у касцёле спачывае прах Марыі Магдалены Радзівіл – вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, якая напачатку мінулага стагоддзя фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».
Набыць паштоўку можна на сайце, кошт – 17,50 руб.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Brama-Krama.