Ілюстрацыйнае фота: Jan van der Wolf, Pexels.com.

У Беларусі знайшлі дарожны знак з некалькімі памылкамі. Што не так?

Ілюстрацыйнае фота: Jan van der Wolf, Pexels.com.

У вёсцы Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці беларус @ruslan.czyk заўважыў дарожны ўказальнік, у якім частка слоў напісана на трасянцы.

мы здесь
поделиться

Пра ўказальнік 15 лістапада расказаў беларус @ruslan.czyk у Threads. Ён апублікаваў фота дарожнага знака і спытаў, ці ёсць у ім памылка.

На ўказальніку напісана: «Музей» і «Памятнік жэртвам фашызму». Праблема ў другім надпісе: словы «памятнік» і «жэртвам». Па-беларуску правільна – «помнік ахвярам фашызму».

У каментарыях таксама звярнулі ўвагу на недарэчнасць фармулёўкі.

  • «Помнік жэртвам дзяржаўнага “двухмоўя”», – напісаў @a_zhuraukou. 
  • «Вапшчэ патрасна. А то ўдруг пасяціцелі не паймуць», – пракаментавала @volha.blazhevich. 
  • «Яскравы вынік шматгадовай русіфікацыі», – лічыць @rusik.bel.by. 
  • «Памятнік жэртвам русіфікацыі...» – напісала @irynamaskalchuk. 

Раней CityDog.io пісаў, што карыстальнік Threads @ph.redzin апублікаваў фота талончыка, які яму выдалі ў паліклініцы №9 у Мінску. Дакумент аформлены па-беларуску, але назва працэдуры выклікала пытанні: замест «забор крыві» там пазначана «плот крыві».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter

А это наше приложение для Android.
В нем CityDog всегда доступен:

Скачать приложение