У вёсцы Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці беларус @ruslan.czyk заўважыў дарожны ўказальнік, у якім частка слоў напісана на трасянцы.
Пра ўказальнік 15 лістапада расказаў беларус @ruslan.czyk у Threads. Ён апублікаваў фота дарожнага знака і спытаў, ці ёсць у ім памылка.
На ўказальніку напісана: «Музей» і «Памятнік жэртвам фашызму». Праблема ў другім надпісе: словы «памятнік» і «жэртвам». Па-беларуску правільна – «помнік ахвярам фашызму».
У каментарыях таксама звярнулі ўвагу на недарэчнасць фармулёўкі.
- «Помнік жэртвам дзяржаўнага “двухмоўя”», – напісаў @a_zhuraukou.
- «Вапшчэ патрасна. А то ўдруг пасяціцелі не паймуць», – пракаментавала @volha.blazhevich.
- «Яскравы вынік шматгадовай русіфікацыі», – лічыць @rusik.bel.by.
- «Памятнік жэртвам русіфікацыі...» – напісала @irynamaskalchuk.
Раней CityDog.io пісаў, што карыстальнік Threads @ph.redzin апублікаваў фота талончыка, які яму выдалі ў паліклініцы №9 у Мінску. Дакумент аформлены па-беларуску, але назва працэдуры выклікала пытанні: замест «забор крыві» там пазначана «плот крыві».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















