У 2025 годзе з’явяцца 25 новых памятных манет і дзве банкноты. Сярод іх – тэхніка, якая «пакінула след у гісторыі».
Нацбанк паведаміў, што ў наступным годзе выпусціць новыя памятныя манеты. Сярод іх – серыя, прысвечаная транспарту: паравозы, цеплавозы, дызельныя і электрычныя цягнікі. Таксама плануюцца манеты з выявай трактароў, тралейбусаў, грузавікоў і камбайнаў.
Частка гэтых выпускаў, як піша Нацбанк, перанесена з 2024 года: напрыклад, серыя «Гісторыя беларускай чыгункі» і манеты пра развіццё машынабудавання. Яшчэ адна навінка – манета «Рубель» з серыі «Грошы Вялікага Княства Літоўскага».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Нацбанк.