Беларусы запускаюць класны праект для падтрымкі беларускіх падлеткаў ва Вроцлаве

Беларусы запускаюць класны праект для падтрымкі беларускіх падлеткаў ва Вроцлаве
Аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры (прызнана «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі) запусціла магістрат на падтрымку падлеткавага клуба Spadčyna ва Вроцлаве.

Аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры (прызнана «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі) запусціла магістрат на падтрымку падлеткавага клуба Spadčyna ва Вроцлаве.

Што за клуб

Клуб Spadčyna быў створаны ва Вроцлаве тры месяцы таму, каб дзеці беларускіх эмігрантаў выхоўваліся на беларускай мове і ў беларускім кантэксце. За гэты час ён сабраў 55 удзельнікаў узростам 8–16 гадоў, чацвярых куратараў і ўвёў у працу 7 відаў дзейнасці.

«Клуб Spadčyna зусім малады, але яго стваральнікі маюць досвед працы з дзецьмі, яны дакладна ведаюць, што трэба рабіць, і самае галоўнае – яны захоплены сваёй справаю, – тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекта “Беларускія магістраты” Цімафей Акудовіч. – Ужо цяпер дасягненні клуба ўражваюць: больш за 50 дзяцей, рознафарматныя імпрэзы, актыўная супраца з іншымі арганізацыямі. Падтрымка беларускай грамадскасці дасць гэтай ініцыятыве шанц вырасці ў вялікую дзейную прастору для выхавання і творчага росту беларускіх дзяцей ва Вроцлаве».

Як дапамагчы

Каб дапамагчы Spadčyna дасягнуць пажаданага маштабу, трэба сабраць не менш за 100 членаў супольнасці, гатовых штомесяц ахвяраваць невялікія сумы грошай. Працягласць – 9 месяцаў.

Далучыцца да магістрата проста: дастаткова падпісацца на адзін з прапанаваных тарыфаў – 45 злотых (≈10$), 90 злотых (≈20$) або 140 злотых (≈ 30$) на выбар удзельніка праз плацежную сістэму Stripe. Можна таксама зрабіць аднаразовае ахвяраванне.

Член магістрата атрымлівае:

  • электронны сертыфікат удзельніка магістрата (пры ўмове ўдзелу мінімум 8 месяцаў) з пазначэннем ахвяраванай сумы;
  • справаздачы пра дзейнасць клуба;
  • магчымасць браць удзел у штомесячных стрымах з заснавальнікамі клуба і абмяркоўваць навіны;
  • творчыя відэападарункі ад дзяцей, якія займаюцца ў клубе.

Spadčyna – другі праект у межах «Беларускіх магістратаў», першым быў «Магістрат “Кнігаўка”» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці Янушкевіча.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться