Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць «Купалаўцы»

Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць «Купалаўцы»
Стартаваў другі сезон праекта «Малус», дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Першы выпуск другога сезона «Зорка, якая не ззяе» агучыла Крысціна Дробыш – актрыса незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы».

Што за праект

Праект «Малус» з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.

Першы выпуск новага сезона «Зорка, якая не ззяе» агучыла Крысціна Дробыш, яго ўжо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках: YouTube, Google Podcasts, Apple Podcasts, «Яндэкс», Spotify, Аnchor, Сastbox, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Таксама на пляцоўках можна паслухать яшчэ адзін атмасферны мастацкі падкаст па кнізе Кірыла Стаселькі «Пімкі». Чароўныя аповеды, у якіх гісторыя роду пераплятаецца з гісторыяй Беларусі, міфалогіяй і фальклорам.

А вось тут можна падтрымаць праект данатам ці стаць яго патронам на Patreon.

Фото: Facebook.com.

#Минск
поделиться