Праект падкастаў «Трэба спрабаваць» прысвечаны працы беларускіх недзяржаўных ініцыятыў і арганізацый, якія дзейнічаюць на агульную карысць у розных сферах: правоў уразлівых груп людзей, нефармальнай адукацыі, экалогіі ды іншых.
Першы эпізод падкаста «Как собрать команду для проекта или инициативы?» прысвечаны алгарытмам пошуку людзей для новай справы, а таксама іх адаптацыі ў камандзе.
Аўтары лічаць, што ён будзе карысны як тым, хто набірае валанцёраў на адзін івэнт, так і людзям, якая разлічваюць сабраць доўгатэрміновую каманду.
Спікеркамі першага выпуску сталі:
- Сахарок (трэнерка нефармальнай адукацыі, праектная менеджарка, аўтарка дапаможніка «Набор Суперкаманды»).
- Яніс Саар (феміністка, удзельніца праекта Dotyk, рэдактарка падкастаў «Квир Курилка» і «ДК Борщевика»).
Падкаст прадстаўлены на ўсіх папулярных пляцоўках: Apple Podcasts / Spotify / Soundcloud / Castbox / Google Podcasts / Yandex.Music / YouTube.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.