Беларусы запусцілі карысны падкаст пра сацыяльныя ініцыятывы

Беларусы запусцілі карысны падкаст пра сацыяльныя ініцыятывы
Праект падкастаў «Трэба спрабаваць» прысвечаны працы беларускіх недзяржаўных ініцыятыў і арганізацый, якія дзейнічаюць на агульную карысць у розных сферах: правоў уразлівых груп людзей, нефармальнай адукацыі, экалогіі ды іншых.

Першы эпізод падкаста «Как собрать команду для проекта или инициативы?» прысвечаны алгарытмам пошуку людзей для новай справы, а таксама іх адаптацыі ў камандзе.

Аўтары лічаць, што ён будзе карысны як тым, хто набірае валанцёраў на адзін івэнт, так і людзям, якая разлічваюць сабраць доўгатэрміновую каманду.

Спікеркамі першага выпуску сталі:

  • Сахарок (трэнерка нефармальнай адукацыі, праектная менеджарка, аўтарка дапаможніка «Набор Суперкаманды»).
  • Яніс Саар (феміністка, удзельніца праекта Dotyk, рэдактарка падкастаў «Квир Курилка» і «ДК Борщевика»).

Падкаст прадстаўлены на ўсіх папулярных пляцоўках: Apple Podcasts / Spotify / Soundcloud / Castbox / Google Podcasts / Yandex.Music / YouTube.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться