Беларусы замуцілі яшчэ адзін годны медыяпрадукт – гумарыстычны падкаст «Святога нічога», вядучая – журналістка Маша Пархімчык.
«Святога нічога» – гэта аўдыяшоу, дзе шчыра гавораць на тэмы, блізкія ўсім, без аглядкі на аўтарытэтныя меркаванні ці «бясспрэчныя ісціны». Тут абмяркоўваюць жыццё ў Беларусі на асабістых прыкладах і кажуць пра розныя з’явы без упрыгажэнняў, «як ёсць». Гэта бывае весела, а бывае – зусім не.
На канале ўжо даступныя два выпускі: напрыклад, другі прысвечаны школьным успамінам самой вядучай і гасцей у студыі, а таксама таму, што цяпер адбываецца з беларускай сістэмай адукацыі.
Паслухаць «Святога нічога» можна на Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts, YouTube, YouTube Music, SoundCloud, Castbox ды іншых пляцоўках.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.