Падкаст OM (Open Muzej) – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Першы выпуск ужо даступны на Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і іншых платформах.
.jpg)
Што за праект
Вядучы падкаста Багдан Хмяльніцкі разам з гасцямі абмяркоўвае ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя, а таксама доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў.
Госці першага выпуску
- Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава (сузаснавальнiцы Ambasada Kultury),
- Ірына Кон (мастацтвазнаўца),
- Сяргей Шабохін (галоўны рэдактар Kalektar, мастак).
Першы выпуск праекта ўжо можна праслухаць на платформах Spotify і Apple Podcasts.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.