Які цуд! Тут неверагодныя падарункі для беларусаў: пазл і аўтэнтычны соннік

Які цуд! Тут неверагодныя падарункі для беларусаў: пазл і аўтэнтычны соннік
Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Кракаве, адкрыла інтэрнэт-краму. Цяпер кнігі, гульні, паштоўкі і іншыя тавары можна замовіць на сайце з дастаўкай па ўсім свеце, нават у Беларусь. Глядзіце, што ўжо цяпер ёсць у продажы.

Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Кракаве, адкрыла інтэрнэт-краму. Цяпер кнігі, гульні, паштоўкі і іншыя тавары можна замовіць на сайце з дастаўкай па ўсім свеце, нават у Беларусь. Глядзіце, што ўжо цяпер ёсць у продажы.

Што за выдавецтва

Заснавальнікамі еўрапейскага беларускага выдавецтва «Гутэнберг Паблішэр» з’яўляюцца беларусы, якія вымушана пакінулі радзіму і знайшліся ў Кракаве. Да друку ўжо рыхтуюцца папулярныя і навукова-папулярныя кнігі ды настольныя гульні па-беларуску, а таксама пераклады беларускіх кніг на замежныя мовы, а замежных – на беларускую.

Што можна набыць ужо зараз

  • «Беларускі народны соннік», укладзены Алінай Высоцкай.
 

У кнізе 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы «закладання» на сон. Аўтарка кнігі, этнографка Аліна Высоцкая, аналізуе падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца.

Кошт: 99 zl.

  • Пазл «Бiтва пад Воршай 1514», 1000 элементаў.
 

Славутае батальнае палатно, намаляванае ў XVI стагоддзi, паказвае гiстарычную перамогу лiтоўска-польскага войска 8 верасня 1514 года. Памер собранага палатна: 50х70 см.

Кошт: 75 zl.

Таксама выдавецтва знаходзіцца ў пошуках інвестараў для друку кніг і настольных гульняў. Можна паспрыяць хутчэйшаму іх выданню, не толькі купіўшы нешта ў краме, але і калі інвестуеце ў друк.

Замовіць пазл і кнігу з дастаўкай па ўсім свеце можна на сайце. Выдавецтва дастаўляе і ў Беларусь, з ўмовай вагі пасылкі да 2 кг.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: Gutenbergpublisher.eu.

поделиться