Заснавальніца Proekt Etika стварыла круты набор з аўтэнтычнай неглюбскай гарлячкай, якую можна сплесці сваімі рукамі. Кошт – 55 руб.
«Менавіта такая думка была ў мяне ў галаве, калі туды заляцела ідэя стварыць гэты набор. Сабраць і падрыхтаваць усе неабходныя матэрыялы, каб кожнае дзяўчо, а мо і кожны хлапец маглі ў любым пункце свету сваімі залатымі ручкамі сплесці аўтэнтычную неглюбскую гарлячку», – піша Вольга ў сваім Instagram-акаўнце.
У набор уваходзяць:
- пацеркі трох колераў: белы, чорны, чырвоны (на выбар можна сплесці альбо чорна-белую гарлячку, альбо з чырвонымі вочыкамі),
- ніткі і іголкі,
- падрабязная тэкставая інструкцыя са спасылкай на відэатуторыял.
Кошт – 55 руб. Замовіць паштовую дастаўку можна амаль у любы пункт. Актуальную наяўнасць набораў можна ўдакладняць праз асабістыя ў акаўнце дзяўчыны.
Что почитать по теме: Минская пенсионерка стала плести корзинки и продавать их в переходе у Комаровки. Ее заметила дизайнерка – и теперь у них крутой проект
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.