Мілата! Знайшлі небанальны і аўтэнтычны падарунак да Дня закаханых

Мілата! Знайшлі небанальны і аўтэнтычны падарунак да Дня закаханых
Заснавальніца Proekt Etika стварыла круты набор з аўтэнтычнай неглюбскай гарлячкай, якую можна сплесці сваімі рукамі. Кошт – 55 руб.

Заснавальніца Proekt Etika стварыла круты набор з аўтэнтычнай неглюбскай гарлячкай, якую можна сплесці сваімі рукамі. Кошт – 55 руб.

«Менавіта такая думка была ў мяне ў галаве, калі туды заляцела ідэя стварыць гэты набор. Сабраць і падрыхтаваць усе неабходныя матэрыялы, каб кожнае дзяўчо, а мо і кожны хлапец маглі ў любым пункце свету сваімі залатымі ручкамі сплесці аўтэнтычную неглюбскую гарлячку», – піша Вольга ў сваім Instagram-акаўнце.

У набор уваходзяць:

  • пацеркі трох колераў: белы, чорны, чырвоны (на выбар можна сплесці альбо чорна-белую гарлячку, альбо з чырвонымі вочыкамі),
  • ніткі і іголкі,
  • падрабязная тэкставая інструкцыя са спасылкай на відэатуторыял.

Кошт – 55 руб. Замовіць паштовую дастаўку можна амаль у любы пункт. Актуальную наяўнасць набораў можна ўдакладняць праз асабістыя ў акаўнце дзяўчыны.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться