Глядзіце, якая мілата! Знайшлі супермілы падарунак ад беларускай ілюстратаркі

Глядзіце, якая мілата! Знайшлі супермілы падарунак ад беларускай ілюстратаркі
Беларуская ілюстратарка @dzeja.art стварыла файны каляндарык, а потым вырашыла надрукаваць яго ў Польшчы. Цяпер его можна замовіць на падарунак сабе ці блізкім.

Беларуская ілюстратарка @dzeja.art стварыла файны каляндарык, а потым вырашыла надрукаваць яго ў Польшчы. Цяпер его можна замовіць на падарунак сабе ці блізкім.

 

«Можна замовіць, набыць, камусь падарыць, паставіць сабе на паліцу, а праз год выкарыстаць драўляную падстаўку пад новы альбо так на якія патрэбы», – прапануе ілюстратарка на сваёй старонцы ў Instagram.

Як расказала Надзея ў каментарыі CityDog.io, гэта яе першы ўласны прадукт, надрукаваны ў Польшчы. «Ідэя простая: хочацца неяк спрыяць пашырэнню беларушчыны, рабіць дзеля гэтага што можаш на сваім маленькім узроўні», – прызнаецца дзяўчына.

Па словах Надзеі, мэтч з друкарняй адбыўся не адразу: «Шчыра кажучы, паразумецца з польскай друкарняй аказалася няпроста: то папера была не тая (хаця быццам наконт яе ўсё тлумачылі), то палі чамусьці пакінулі (хаця прасілі без іх), то колер фону адрозніваўся на картках (хаця на макетах быў аднолькавы), то друкарня раптоўна закрылася. Прыйшлося значна панервавацца, але ў выніку ўсё атрымалася».

Каб замовіць каляндар, трэба проста напісаць @dzeja.art у асабістыя паведамленні.

Фота: @dzeja.art.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться