Глядзіце, які файны! Знайшлі цудоўны падарунак беларусу

На сайце Kniger.by ужо прымаюцца заказы на каляндар «Мая нябачная Беларусь» на 2024 год. Глядзіце, які файны.

мы здесь
Малюнак у календары.

Каляндар змяшчае 12 акварэляў мастачкі Марыі Каралёвай, прысвечаных страчанай архітэктурнай спадчыне Беларусі.

Велічныя гмахі храмаў, вытанчаныя сілуэты сядзіб з кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення дапаўняюцца зручнай для запісаў каляндарнай сеткай.

Каляндар плануецца атрымаць з друку цягам месяца, але важна колькасць перадзаказаў, тады і календароў будзе крыху больш.

Заказаць можна па спасылцы ў інтэрнэт-краме з дастаўкай. Кошт – 15 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться